Хірургічнае лячэнне халязіёна
Хірургічнае лячэнне халязіёна

Халязіён ("градзіна")–аб'ёмнае ўтварэнне ў тоўшчы павека, якое развіваецца, як правіла, з прычыны хранічнага запалення мейбаміевай залозы.

Дадзенае захворванне досыць распаўсюджанае. Па статыстыцы ўзнікае ў людзей ва ўзросце 30-50 гадоў.



ПРЫЧЫНЫ З'ЯЎЛЕННЯ ХАЛЯЗІЁНА

 

Вылучаюць наступныя фактары, якія ўплываюць на з'яўленне халязіёна:

  • Хранічныя запаленні пярэдняга адрэзка вока (хранічны блефарыт)
  • Зніжэнне імунітэту
  • Парушэнне асабістай гігіены
  • Пераахаладжэнне
  • Хранічныя захворванні - цукровы дыябет, аутаімунныя хваробы. Анкалогія, дысбактэрыёз
  • Няякасная касметыка для твару
  • Тлустая скура
  • Авітаміноз
  • Няправільны догляд і доўгае выкарыстанне няякасных кантактных лінзаў
  • Частыя прастуды
  • Дэпрэсія і працяглы стрэс
  • Наяўнасць ачагоў хранічнай інфекцыі ў арганізме (карыес, захворванні ЛОР - органаў і інш.)

 

ЛЯЧЭННЕ ЗАХВОРВАННЯ

 

  • Пры неэфектыўнасці кансерватыўнага лячэння, рэкамендавана хірургічнае лячэнне - выдаленне халязіёна.
  • Хірургічнае выдаленне праводзіцца амбулаторна, пад мясцовай анестэзіяй.

ЯК ПАТРАПІЦЬ НА ХІРУРГІЧНАЕ ЛЯЧЭННЕ Ў РКМЦ

  1. Патэлефанаваць у кантакт-цэнтр для запісу на прыём да афтальмолага
  2. У рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг
  3. Аплаціць рахунак у касе РКМЦ або праз АРІП
  4. Прыйсці на кансультацыю ў прызначаны час.
Паслугі аддзялення
Інфармацыя, прадстаўленая ў дадзеным прэйскурант, носіць азнаямленчы характар. Некаторыя паслугі прадастаўляюцца толькі ў комплексе з іншымі паслугамі. Таму выніковая цана можа адрознівацца ад прадстаўленых на дадзеным сайце пры звароце ў медцэнтр для заключэння дагавора на аказанне медыцынскіх паслуг.

Хирургическое лечение халязиона
Вверх
Услуга
цена для граждан:
беларуси
снг
остальных стран
Снятие швов (1 глаз, 1 процедура)
22 р.
31 р. 79 к.
31 р. 79 к.
Хирургическое удаление халязиона (1 шт)
300 р.
441 р. 16 к.
441 р. 16 к.
Яндекс.Метрика