Што з'яўляецца самым галоўным у лячэнні? Сучаснае абсталяванне, добры інструмент і матэрыялы. Высокакваліфікаваныя ўрачы. Своечасовы і правільна пастаўлены дыягназ, які дазваляе падабраць верны курс лячэння.
МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА, ЯКАЯ АКАЗВАЕЦЦА СПЕЦЫЯЛІСТАМІ СТАМАТАЛАГІЧНАГА КАБІНЕТА
Рады прапанаваць Вам шырокі спектр паслуг у галіне стаматалогіі.
Стаматалагічныя праблемы пацыентаў у нас вырашаюцца комплексна стаматолагамі-тэрапеўтамі і хірургамі стаматалагічнага кабінета цэнтра.
У нашым цэнтры важнае значэнне мае псіхалагічная падрыхтоўка да стаматалагічнага ўмяшання, якая ўключае арганізацыю лячэбна-ахавальнага рэжыму, няўхільнае захаванне супрацоўнікамі правілаў медыцынскай этыкі і дэанталогіі.
У нас клапоцяцца пра бязбольнае і камфортнае правядзенне ўсіх дыягнастычных і лячэбных маніпуляцый, што прыводзіць да зніжэння псіха-эмацыйнага напружання.
Найноўшае абсталяванне, вопытныя дактары, якія працуюць у цесным кантакце адзін з адным, сістэма ўнутранага кантролю якасці паслуг - усё гэта дазваляе нам гарантаваць высокі ўзровень аказання паслуг. Для нас важна, каб якасная стаматалогія была даступная кожнаму.
ПАРАДАК АКАЗАННЯ ДАПАМОГІ
Прыём пацыентаў лекарамі-стаматолагамі ажыццяўляецца на дагаворнай аснове.
Кабінет працуе штодня з 8.00 да 20.00.
Для запісу на прыём да стаматолага і атрымання даведачнай інфармацыі, звяртайцеся ў кантакт-цэнтр па тэл. 8 (017) 543-44-44 i 8 (029) 543-44-45.
Спасибо, что доверяете нам!