Кардиологический кабинет
Кардыялагічны кабінет

Высокі тэмп сучаснага жыцця, пастаянныя стрэсы, пагаршэнне экалагічнай абстаноўкі, маларухомы лад жыцця, залішняя вага, курэнне, ужыванне алкаголю – фактары, якія спрыяюць развіццю сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Сардэчна-сасудзістыя захворванні па распаўсюджанасці займаюць адно з першых месцаў у свеце і з'яўляюцца адной з асноўных прычын заўчаснай смерці.

Пры першых сімптомах хваробы сэрца (болі ў грудной клетцы пры фізічнай або эмацыйнай нагрузцы, пачашчанае сэрцабіцце, перабоі ў працы сэрца, задышка пры нагрузцы, павышэнне АЦ) неабходна звярнуцца да кардыёлага. Хваробы сэрца павінны распазнавацца своечасова і лячыцца толькі спецыялістамі.



МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА, ЯКАЯ АКАЗВАЕЦЦА СПЕЦЫЯЛІСТАМІ КАРДЫЯЛАГІЧНАГА КАБІНЕТА



Для аказання амбулаторнай кардыялагічнай дапамогі ў ДУ РКМЦ УД Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь арганізавана работа кардыялагічнага кабінета, які ўваходзіць у склад амбулаторна-кансультатыўнага аддзялення.

Спецыялісты вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі аказваюць кансультатыўную дапамогу пацыентам з ІХС, артэрыяльнай гіпертэнзіяй, парушэннямі рытму і праводнасці, пасля кардыяхірургічнага лячэння і іншымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы.

У працы выкарыстоўваюцца дыягнастычныя магчымасці найноўшага абсталявання клінічнага цэнтра:

  • ЭКГ;
  • РэхаКГ;
  • сутачнае манітарыраванне АЦ і ЭКГ;
  • усе віды лабараторнай дыягностыкі;
  • нагрузачныя пробы і інш.

Кабінет працуе ў цесным узаемадзеянні з кардыялагічным аддзяленнем стацыянару.

Шырока ўкаранёны ў практыку магчымасці аддзялення медыцынскай рэабілітацыі.

Па выніках абследавання пацыент атрымлівае медычнае заключэнне з падрабязнымі рэкамендацыямі.


ПАСЛУГІ




ПАРАДАК АКАЗАННЯ ДАПАМОГІ



Прыём пацыентаў лекарамі-кардыёлагамі ажыццяўляецца на дагаворнай аснове і па праграмах добраахвотнага медыцынскага страхавання.

Кабінет працуе штодня з 8.00 да 20.00 з адной рабочай суботай у месяц (9.00 – 15.00).

Звярніце ўвагу:

Прыём урача-кардыёлага праводзіцца на базе папярэдніх абследаванняў:

  1. ліпідаграма (халестэрын, трыгліцерыды, ЛПНШ, ЛПВШ);
  2. ЭКГ;
  3. УГД сэрца;

Для запісу на прыём да кардыёлага і для атрымання накіравання на папярэдняе абследаванне, звяртайцеся ў кантакт-цэнтр па тэл. 8 (017) 543-44-44 i 8 (029) 543-44-45.

Прыём вядуць
Падкавырава Вольга Вячаславаўна
Урач-кардыёлаг
Слабодчыкава Юлія Мікалаеўна
Урач-кардыёлаг
Падкавырава Вольга Вячаславаўна
Урач-кардыёлаг
  • Спецыялізацыя: Урач-кардыёлаг
  • Стаж працы: 37 гадоў
У картку лекараГлядзець ўсіх лекараў
Слабодчыкава Юлія Мікалаеўна
Урач-кардыёлаг
  • Спецыялізацыя: Урач-кардыёлаг
  • Стаж працы: 27 гадоў
У картку лекараГлядзець ўсіх лекараў
Яндекс.Метрика