Неврологический кабинет с вестибулярной лабораторией
Неўралагічны кабінет з вестыбюлярнай лабараторыяй

МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА, ЯКАЯ АКАЗВАЕЦЦА СПЕЦЫЯЛІСТАМІ НЕЎРАЛАГІЧНАГА КАБІНЕТА



Неўралагічны кабінет з вестыбюлярнай лабараторыяй ажыццяўляе спецыялізаваную дапамогу прымацаванаму кантынгенту з захворваннямі нервовай сферы амбулаторна.

Неўралагічная служба паліклінікі мае ў сваім складзе трох лекараў-неўролагаў.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці службы з'яўляецца правядзенне комплексу мерапрыемстваў па дыягностыцы, лячэнні, рэабілітацыі, дыспансерным назіранні пацыентаў неўралагічнага профілю.

Работа праводзіцца ва ўзаемасувязі з тэрапеўтычным аддзяленнем стацыянара. Шырока выкарыстоўваюцца магчымасці аддзялення медыцынскай рэабілітацыі. Кожнаму пацыенту індывідуальна падбіраюцца сучасныя медыкаментозныя і немедыкаментозныя метады лячэння. Прымяняюцца масаж, мануальная тэрапія, фізіятэрапеўтычнае электра-цяпло-святлолячэнне, падводнае выцяжэнне, іголкарэфлексатэрапія, працэдуры ў водалячэбніцы, сауне і басейне, псіхатэрапія, лячэбная фізкультура і заняткі ў трэнажорнай зале.

Лекарамі неўралагічнай службы выкарыстоўваюцца найшырэйшыя магчымасці цэнтра ў галіне дыягностыкі: рэнтген-камп'ютарная тамаграфія, рэнтгенаграфія, магнітна-рэзанансная тамаграфія, ультрагукавое даследаванне брахіцэфальных сасудаў, лабараторныя метады, электраэнцэфалаграфія і дыягностыка вестыбулапатый (галавакружэнне).


ПАСЛУГІ



ПАРАДАК АКАЗАННЯ ДАПАМОГІ



Прыём пацыентаў лекарамі-неўролагамі ажыццяўляецца на дагаворнай аснове і па праграмах добраахвотнага медыцынскага страхавання.

Кабінет працуе штодня з 8.00 да 20.00, па суботах з 9.00 да 15.00.

Для запісу на платны прыём да неўролага і атрымання даведачнай інфармацыі звяртайцеся ў кантакт-цэнтр по тэл. 8 (017) 543-44-44 i 8 (029) 543-44-45.

Прыём вядуць
Гародка Руслан Людвігавіч
Урач-неўролаг
Купка Наталля Аляксандраўна
Урач-неўролаг
Капыток Ірына Мікалаеўна
Урач-неўролаг
Гародка Руслан Людвігавіч
Урач-неўролаг
  • Спецыялізацыя: Урач-неўролаг
  • Стаж працы: 28 гадоў
У картку лекараГлядзець ўсіх лекараў
Купка Наталля Аляксандраўна
Урач-неўролаг
  • Спецыялізацыя: Урач-неўролаг
  • Стаж працы: 28 гадоў
У картку лекараГлядзець ўсіх лекараў
Капыток Ірына Мікалаеўна
Урач-неўролаг
  • Спецыялізацыя: Урач-неўролаг
  • Стаж працы: 33 года
У картку лекараГлядзець ўсіх лекараў
Яндекс.Метрика