Пры хірургічным лячэнні грыж абавязкова ўлічваюць ступень аперацыйнай рызыкі і выбіраюць найбольш аптымальны, абгрунтаваны з пункту гледжання патагенезу, спосаб хірургічнага ўмяшання.
ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ХІРУРГІЧНАГА ЎМЯШАННЯ
- ўшчамленне грыжы любой лакалізацыі
- рэцыдыўныя і постаперацыйныя грыжы, якія суправаджаюцца спаечнай кішачнай непраходнасцю
- пагроза разрыву грыжавага мяшка пры вытанчанай альбо пры язвах скуры над выпінаннем
- грыжа страваводнай адтуліны дыяфрагмы II-III ст.
ХІРУРГІЧНАЕ ЛЯЧЭННЕ ГРЫЖ У РКМЦ
Урачы хірургічнага аддзялення валодаюць усімі сучаснымі пластыкамі ўсіх відаў грыжаў пярэдняй брушнай сценкі, перавага аддаецца эндаскапічным метадам з выкарыстаннем сеткаватых імплантаў. Таксама наш цэнтр з'яўляецца першым у Беларусі, дзе ажыццяўляюцца эндаскапічныя пластыкі грыж з выкарыстаннем робата-хірурга.
- Робат-асісціраваная эндаскапічная пластыка пахвінных грыж
- Эндаскапічная пластыка пахвінных грыж (ТЕР, ТАРР)
- Эндаскапічная пластыка вентральных (пасляаперацыйных грыж) (IPOM) з выкарыстаннем антыадгезіўных сеткаватых імплантаў
- Эндаскапічная (або "адкрытая") пластыка пупочных грыж
- Малаінвазіўныя карэкцыя дыястазу прамых мышц жывата
У аддзяленні маецца багаты вопыт лячэння рэцыдыўных грыж пярэдняй брушной сценкі.
СУПРАЦЬПАКАЗАННІ
- гіганцкія вентральные грыжы ў пацыентаў старэйшых за семдзесят гадоў пры наяўнасці спадарожнай дэкампенсіраванай паталогіі сэрца або бронха-лёгачнай сістэмы
- цыроз печані
- цукровы дыябет у стадыі дэкампенцыі
- хранічная нырачная недастатковасць
- анкалогія
ЯК ПАТРАПІЦЬ НА ХІРУРГІЧНАЕ ЛЯЧЭННЕ Ў РКМЦ
Шпіталізацыя пацыентаў ажыццяўляецца па накіраванні ўрача-хірурга пасля кансультацыі з загадчыкам хірургічнага аддзялення.
Пры наяўнасці напрамка трэба:
- Патэлефанаваць у кантакт-цэнтр для запісу на прыём да загадчыка хірургічнага аддзялення
- Прыйсці на кансультацыю ў прызначаны час.
- У дзень шпіталізацыі ў рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг
- Аплаціць рахунак у касе РКМЦ або праз АРІП