
Даследуецца сыроватка крыві на наяўнасць імунаглабуліну Е. Аналіз дазваляе найбольш дакладна дыягнаставаць і лячыць алергію.
ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ДАСЛЕДАВАННЯ
Даследаванне прызначаецца пры дыягностыцы:
- Астмы
- Атапічнага дэрматыту (экзэмы)
- Алергічнага рыніту
- Харчовай алергіі
У ЛАБАРАТОРЫІ ВЫКОНВАЮЦЬ:
- Вызначэнне агульнага IgE
Імунаглабуліны класа Е (рэагіны) удзельнічаюць у развіцці атапічных алергічных рэакцый (бранхіяльнай астмы, рыніта, крапіўніцы, атапічнага дэрматыту і інш.). Яны здольныя хутка далучацца да паверхні тучных клетак і базафілаў скуры і слізістых абалонак. Тэст на агульныя IgE у плазме крыві выкарыстоўваецца ў якасці скрынінга для выяўлення алергіі, аднак для пошуку прычыннага алергена неабходна выяўленне спецыфічных да яго IgE. Акрамя таго IgE іграюць істотную ролю ў фарміраванні антыпаразітарнага імунітэту да аскарыдаў, таксаплазмаў, нематодаў, эхінакокаў, трыхінэлаў і іншых паразітаў, што абумоўлена здольнасцю IgE ўзаемадзейнічаць з антыгенамі гельмінтаў. Таму павышэнне ў плазме крыві колькасці агульнага IgE можа сведчыць аб наяўнасці паразітарнай інвазіі.
- Вызначэнне антыцелаў класа Ig Е да дыхальных (інгаляцыйных) алергенаў у сыроватцы або плазме чалавека.
Вызначэнне антыцелаў класа Ig Е да дыхальных (інгаляцыйных) алергенаў з мэтай комплекснага даследавання, якое дазваляе колькасна вызначаць узровень IgE-антыцелаў у крыві асобна да асноўных інгаляцыйных алергенаў, здольным правакаваць развіццё сімптомаў рэспіраторнай алергіі, сярод якіх бытавыя (клешчы D. farinae. pteronyssinus), эпідэрмальныя (эпітэлій і поўсць коткі, сабакі, коні, марскія свінкі, труса, хамячка), пылковая (вольха, бяроза, ляшчына, дуб, сумесь лугавой травы, жыта, палын, трыпутнік), грыбковыя (Alternaria alternateum, Penici , Cladosporium herbarum, Aspergillus fumigatus);
- Вызначэнне антыцелаў класа Ig Е да харчовых алергенаў у сыроватцы або плазме чалавека.
Вызначэнне антыцелаў класа Ig Е да харчовых алергенаў з мэтай комплекснага даследавання, якое дазваляе колькасна вызначаць узровень IgE-антыцелаў у крыві асобна да кожнага з 20 распаўсюджаных харчовых алергенаў: лясному арэху, арахісу, грэцкаму арэху, міндальнаму арэху, каровінаму малаку, яечнаму белку i жаўтку, казеіну, бульбе, салеры, морквы, таматам, траскi, ракападобным, апельсіну, яблыку, пшанічнай муке, жытняй муке, кунжутнаму семені, соевым бабам
ПАДРЫХТОЎКА ДА АНАЛІЗУ КРЫВІ
ЯК ЗДАЦЬ АНАЛІЗ
- У рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг (калі ёсць накіраванне ад урача – паказаць медрэгістратару)
- Аплаціць кошт у касе РКМЦ або праз АРІП
- Здаць аналіз.
Матэрыял для даследаванняў прымаецца ў планавым рэжыме: панядзелак-пятніца з 7:30 да 11:00, субота з 9:00 да 11:00 (у суботу прыём аналізаў ажыццяўляецца па папярэднім запісе праз Кантакт-цэнтр). Вынікі даследаванняў даступныя для ўрача і пацыента з 15:00 у той жа дзень.