Дэрматалагічны кабінет абсталяваны ўсім неабходным для амбулаторнага прыёму пацыентаў.
МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА, ЯКАЯ АКАЗВАЕЦЦА СПЕЦЫЯЛІСТАМІ ДЭРМАТАЛАГІЧНАГА КАБІНЕТА
У дэрматалагічным кабінеце праводзіцца дыягностыка, лячэнне і дынамічнае назіранне наступнай паталогіі скуры і яе прыдаткаў:
- грыбковыя пашкоджанні скуры;
- мікозы, аніхамікозы стоп і кісцей;
- таксідэрміі;
- алергічныя кантактныя дэрматыты;
- піядэрміі;
- фурункулёз;
- вульгарныя вугры, розацеа, ружовыя вугры;
- свербячыя дерматозы (экзэма, нейрадэрміт, атапічны дэрматыт) і інш.
Вялікую ўвагу мы ўдзяляем сістэмнаму лячэнню аніхамікозыаў стоп і кісцей з ужываннем таблеціраваных антымікатычных прэпаратаў і прэпаратаў для знешняга лячэння.
Шэраг абследаванняў (дэмадэкоз, грыбковыя пашкоджанні пазногцяў і скурных пакроваў, глыбокія мікозы) праводзіцца на базе лабараторыі ДУ «Гарадскі клінічны скурна-венералагічны дыспансер».
ПАРАДАК АКАЗАННЯ ДАПАМОГІ
Прыём пацыентаў дэрматолага ажыццяўляецца на дагаворнай аснове і па праграмах добраахвотнага медыцынскага страхавання.
Кабінет працуе па аўторках і чацвяргах з 8.00 да 20.00 у першую ці другую змену.
Для запісу на прыём да дэрматолага і для атрымання даведачнай інфармацыі, калі ласка, звяртайцеся ў кантакт-цэнтр па тэл. 8 (017) 543-44-44 i 8 (029) 543-44-45.