
Урачы функцыянальнай дыягностыкі пры дапамозе інструментальных метадаў даследавання ажыццяўляюць дыягностыку захворванняў органаў і сістэм органаў з ацэнкай іх функцыянальных магчымасцяў для ранняга выяўлення розных захворванняў і кантролю эфектыўнасці абранага курсу лячэння.
МАГЧЫМАСЦІ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЫЯГНОСТЫКІ Ў РКМЦ
Спецыялістамі аддзялення функцыянальнай дыягностыкі праводзяцца наступныя віды даследаванняў:
Электракардыяграфія
Прызначаецца пры рызыцы ўзнікнення або дыягнаставанні сардэчнага захворвання, кантролю стану хворага, а таксама пры пагаршэнні самаадчування, з'яўленні болі ў вобласці сэрца, задышкі, арытміі.
Нагрузачныя тэсты
Праводзяць у хворых з мэтай дыягностыкі стану каранарных артэрый сэрца пацыента і асаблівасцяў рэакцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы на нагрузку, якія немагчыма атрымаць пры рэгістрацыі электракардыяграмы ў стане спакою.
Эхакардыяграфія
Паказаннямі для правядзення дадзенага абследавання з'яўляюцца болі і шумы ў сэрцы, парушэнне рытму сэрцабіцця, хуткая стамляльнасць, дрэнная пераноснасць фізічнай нагрузкі, задышка, ацёкі і т .д. Пры гэтым урач атрымлівае больш комплексную карціну стану сэрца пацыента.
Эхакардыяграфія з ацэнкай дэфармацыі міякарда
Ацэнка дэфармацыі міякарда дазваляе ацаніць працу сэрца, выявіць схаваныя парушэнні на ранніх стадыях захворвання. Тэхналогія звязана з ацэнкай біямеханікі сардэчнай мышцы. Методыка дазваляе візуалізаваць і ацаніць пачатковыя прыкметы парушэння функцыі і структуры міякарда, ацаніць стан мышачнага апарата, ступень фіброзу, глабальную працу сэрца. Гэтыя параметры дапамагаюць доктару прызначыць правільнае і своечасовае лячэнне або скарэктаваць яго.
Асаблівае значэнне дадзеная методыка мае для пацыентаў з:
- артэрыяльнай гіпертэнзіяй,
- эпізодамі парушэння рытму сэрца,
- перанесеным інфарктам міякарда,
- ішэмічнай хваробай сэрца,
- хранічнай абструктыўнай хваробай лёгкіх і хранічным бранхітам,
- хранічнай хваробай нырак,
- захворваннямі шчытападобнай залозы,
- сямейнай гіпертрафічнай кардыяміяпатыі,
- болямі ў левай палове грудной клеткі невыразнага генезу,
- даследаванне сэрца падчас прамянёвай і хімічнай тэрапіі,
- жанчын у клімактэрычным перыядзе.
Празстрававодная РЭХА-КГ
Гэты метад даследавання дае максімальнае разрозненне пры візуалізацыі структур сэрца, што дазваляе выявіць наяўнасць тромбаў, пухлін у камерах сэрца і іншых захворванняў.
Ультрагукавое даследаванне брахіацэфальных сасудаў
Паказаннямі да дадзенага даследавання служаць падазрэнні на стэнозы (звужэнні), атэрасклератычныя пашкоджанні, анамаліі развіцця сасудаў, паталогію ходу сасудаў (у прыватнасці звязаную з астэахандрозам пазваночніка) і інш.
Ультрагукавое даследаванне артэрый верхніх, ніжніх канечнасцяў
Паказаннямі да дадзенага даследавання служаць падазрэнні на трамбоз, варыкознае пашырэнне вен, стэнозы (звужэння), атэрасклератычныя пашкоджанні, анамаліі развіцця, паталогія ходу сасудаў і інш.
Эргаспіраметрыя
Дадзены метад функцыянальнай дыягностыкі ўжываецца ў спартыўнай і рэабілітацыйнай медыцыне, кардыялогіі, пульманалогіі, кардыяхірургіі, таракальнай і агульнай хірургіі.
Дыягностыка наяўнасці Хелікабактэр пілары (13с-урэзаны дыхальны тэст)
Дае магчымасць усталяваць бактэрыяльную этыялогію гастрыту і язвавай хваробы. Не трэба глытаць зонд, дастаткова выдыханага пацыентам паветра. Вынік даследавання становіцца вядомы праз 50 хвілін.
Сутачнае манітарыраванне ЭКГ, АЦ, а таксама біфункцыянальнае 12-канальнае манітарыраванне ЭКГ і АЦ
Паказанні да правядзення сутачнага манітарыравання: страты прытомнасці, сэрцабіцце, галавакружэнне, ацэнка эфектыўнасці антыарытмічнага лячэння, недастатковасці кровазабеспячэння сэрца і т. д.
Даследаванне функцыі знешняга дыхання
Даследаванне дае магчымасць вызначэння прычыны захворвання лёгкіх, падабраць лячэнне або ацаніць яго эфектыўнасць.
Электраэнцэфалаграфія
Такая дыягностыка з'яўляецца асноватворнай для выяўлення эпілепсіі і некаторых іншых паталогій галаўнога мозгу.
Электранейраміаграфія
Гэта найбольш інфарматыўны метад у дыягностыцы полінеўрытаў, монанеўрытаў, полінеўрапатыі і іншых захворванняў, для якіх характэрна паражэнне перыферычных нерваў.
Вестыбула - і стабіламетрыя
Выяўляюць парушэнні раўнавагі і хады, ацэньваюць прычыну галавакружэнняў.