
У дапаможніку выкладзены асноўныя звесткі, якія датычацца дыягностыкі і лячэння не толькі дабраякасных і злаякасных вузлавых утварэнняў жаночых грудзей, але і іншых захворванняў і станаў малочных залоз, якія сустракаюцца ў клінічнай практыцы акушэра-гінеколага. Зроблены акцэнт на «разумны кансерватызм» пры выяўленні вузлавых дабраякасных утварэнняў, асабліва ў тых жанчын, якія яшчэ толькі ўступаюць у рэпрадуктыўны этап свайго жыцця. Прадстаўлены прыватныя пытанні, якія цікавяць акушэраў-гінеколагаў па праблеме рака малочнай залозы ў жанчын па-за і падчас цяжарнасці, з адлюстраваннем асаблівасцяў дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі, скрынінга і прагназавання, прафілактыкі і паляпшэння якасці жыцця пацыентак.
Прызначана для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, урачоў-стажораў, акушэраў-гінеколагаў ўсіх узроўняў, анколагаў-гінеколагаў, урачоў-мамолагаў, урачоў прамянёвай і УГ-дыягностыкі, студэнтаў старэйшых курсаў вышэйшых медыцынскіх навучальных устаноў.


